З 24 кастрычніка па 20 лістапада 2022 года пройдзе адкрыты гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог” да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта: стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы.